27-28 лютага 2020 г. адбылася міжнародная канферэнцыя па рэалізацыі праекта «Паляпшэнне транспартнай даступнасці ў гарадах Брэст і Бяла-Падляска» у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча – Беларусь – Украіна 2014-2020». Па запрашэнню ўпраўлення горада Бяла-Падляска былі запрошаныя прадстаўнікі з Брэста і Брэсцкай вобласці. Канферэнцыя праходзіла ў дзяржаўнай вышэйшай школе ім. папы рымскага Яна Паўла II у Бяла-Падлясцы.
Завершаны мантаж інфармацыйных стэндаў паблізу 7 скрыжаванняў, на якіх будзе створана аўтаматызаваных сістэм кіравання дарожным рухам, а таксама на будынку Дзяржаўнага прадпрыемства «СМЭП Брэсцкай вобласці».
05 і 13 чэрвеня ў канферэнц-зале гасцініцы «Інтурыст» адбыліся семінары для праектаў 1-га конкурснага набору і вялікіх інфраструктурных праектаў.
25 лютага 2019 г. ў будынку муніцыпалітэта г. Бяла-Падляска адбылася сустрэча прадстаўнікоў КУП «Брэсцкае ДЭП№ з мэрыяй г. Бяла-Падляска. Прадметам сустрэчы была сумесная рэалізацыя праекта, што ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020».
ВЯДЗЕЦЦА НАБОР ПЕРСАНАЛА ДЛЯ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА
МТД «ПАЛЯПШЭННЕ ТРАНСПАРТНАЙ ДАСТУПНАСЦI Ў ГОРАДЗЕ БРЭСЦЕ I БЯЛА-ПАДЛЯСКА»
У рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020» КУП «Брэсцкае ДЭП» вядзе набор наступнага персаналу праекта на конкурснай аснове:
– каардынатар праекта
– фінансавы менеджэр праекта
– тэхнічны менеджэр праекта
– менеджэр па візуалізацыі праекта
З кваліфікацыйнымі патрабаваннямі да кожнай пасады, праектамі дагавора падраду і тэхнічнымі заданнямі можна азнаёміцца ў офісе праекта па адрасе: г. Брэст, вул. Я. Купалы, 13/3, вытворча-тэхнічны аддзел.
Тэрмін падачы рэзюмэ да 28.02.2019 г.
Кантактны тэлефон: (8-0162) 44-85-41
20.12.2018 г. праект прайшоў працэдуру нацыянальнага адабрэння і рэгістрацыі ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь (зарэгістраваны за № 2/18/000960).
24.04.2018 г. заключана Партнёрскае пагадненне паміж КУП «Брэсцкае ДЭП» і польскім партнэрам – Гмінай г. Бяла-Падляска.
Гэты аб'ект будуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» 2014-2020.