Зварот грамадзян і юрыдычных асоб
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.07.2011 № 300-З (далей - Закон), (са зменамі і дапаўненнямі, актуальныя з 2 студзеня 2023 г.) электронныя звароты падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных артыкулам 25 «Разгляд электронных зваротаў» Закона.
Закон Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З
Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб
Падача электронных зваротаў у адрас КУМВП «Брэсцкая гарадская ЖКГ» і яго падпарадкаваных прадпрыемстваў будзе ажыццяўляцца пасрэдніцтвам дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб размешчанай па адрасе обращения.бел. Зварот можа быць пададзены як на рускай, так і на беларускай мовах.